Сярэдняя налічаная заработная плата ў Беларусі ў красавіку склала 836 тыс. 980 рублёў, што складае 249 эўра ў эквіваленце або 391 даляр. У сакавіку сярэдні заробак складаў 807 тыс. 846 рублёў.

Сярэдняя налічаная зарплата рабочых і служачых у красавіку склала 857 тыс. 210 рублёў (у сакавіку была 829 тыс. 305 рублёў).

У першым квартале 2008 года грашовыя даходы насельніцтва павялічыліся ў параўнанні з першым кварталам 2007 года на 25,1% пры росце спажывецкіх цэн на тавары і паслугі за гэты перыяд на 13%. У выніку рэальныя грашовыя даходы насельніцтва (скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх цэн) павялічыліся на 10,7%.

Грашовыя даходы ў разліку на душу насельніцтва склалі ў першым квартале 2008 года 556,6 тыс. рублёў у месяц, што ў пераліку эквівалентна 259 доларам ЗША, супраць 443,9 тыс. рублёў (207 долараў ЗША) у сярэднім за месяц першага квартала 2007 года.

Найбольш высокі тэмп росту грашовых даходаў насельніцтва адзначаны ў Мінску (115,9%) і Віцебскай вобласці (111,7%). У Гродзенскай вобласці ён склаў 104,9% і ў Брэсцкай вобласці — 106,3%, паведамляе БелаПАН.

Для параўнаньня: у Расеі ў красавіку сярэдні заробак у красавіку склаў 440 эўра (688 даляраў), ва Ўкраіне - 229 эўра (362 даляры), у Эстоніі 788 эўра (1 231 даляр).