Паводле яго слоў, Л.Гуляка зазначыў, што "калі з Беларускай праваслаўнай царквой дзяржава падпісала пагадненне, якое дае зялёнае святло для сумеснай працы па розных накірунках, то з Каталіцкім касцёлам мы рыхтуем да падпісання канкардат. Гэта павінен быць дакумент больш высокага ўзроўню — пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Ватыканам, якое замацуе прававыя нормы адносін дзяржаў па самых розных пытаннях. Але такіх канкардатаў у свеце адзінкі, і нам няма што ўзяць за ўзор. І хаця гэта вельмі вялікая праца, мы разам з мітрапалітам Мінска-Магілеўскім архіепіскапам Тадэвушам Кандрусевічам яе распачалі".