На мінскіх студэнтаў, якія займаюцца фатаграфаваннем грамадскага транспарту, накінуліся кантралёрка і кіроўца тралейбуса (4547, маршрут №9)
Інцыдэнт адбыўся ўвечары 14 ліпеня каля станцыі метро «Каменная Горка».
Іх абурэнне выклікаў сам факт здымання ў грамадскім месцы. Мінакі спачатку не ўмешваліся, а пасля адзін «неабыякавы» грамадзянін усё ж далучыўся да канфлікту і адабраў у студэнта тэлефон.