На лекцыю ў Малой залі Беларускай акадэміі мастацтваў запрашае Польскі інстытут у Менску. Лекцыя распачнецца ў залі Акадэміі мастацтва (праспэкт Незалежнасьці, 81) а 12‑й. Уваход вольны.
Лекцыю праводзіць сам Кшыштаф Дыда, чыя галерэя спэцыялізуецца на рэкляме й продажы польскага плякату.
Выстава са збораў галерэі пачынаецца ў менскім Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва 27 траўня. Адкрыцьцё выставы ў Музэі сучаснага мастацтва (пр-т Незалежнасьці, 47); а 17‑й.