Чаго толькі не перажыў пралетарыят на даху Беларускага палацу прафсаюзаў за апошні час!

Будынак, вядомы беларусам па 500‑рублёвай купюры, быў сьведкам гістарычных падзеяў: інаўгурацый Лукашэнкі й разгону «Плошчы» ў 2006.

Нядаўна ля скульптурнай кампазыцыі — той, што на купюры намаляваная зьлева — зьявілася камэра на трынозе, пасьля чаго некаторыя госьці сталіцы памылкова прымалі кампазыцыю за помнік кінэматаграфістам. Але празь некаторы час высьветлілася, што камэра яшчэ й рухаецца…

І вось, вока Вялікага брата зьнікла разам са скульптурнымі групамі. Рэстаўрацыю скульптураў ад красавіка праводзіць УП «Менскрэстаўрацыя».

Кажуць, празь некалькі месяцаў абноўленыя скульптуры вернуцца на свае гістарычныя месцы. Напэўна, за гэты час камэры ім умантуюць у вочы — каб ня гэтак заўважна было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?