15.07.2016 / 14:40

Казбек Япрынцаў здолеў прадаць свой «Бэнтлі» коштам ад $150 тысяч праз дзень пасля затрымання 5

У пятніцу дзяржабвінаваўца па справе Япрынцава Юрый Шарснёў працягнуў даследаваць пісьмовыя дакументы па справе. У тым ліку ў судзе агучаны пералік арыштаванай маёмасці абодвух Япрынцавых і іх жонак, а таксама трэцяга абвінавачанага па справе, Аляксандра Арабяна. Самая характэрная гісторыя адбылася з новенькім Bentley Continental 2015 года выпуску колеру сіні металік, які належаў Казбеку Япрынцаву.

Аўтамабіль, на які разлічвалі накласці арышт, аказаўся знятым з уліку. Храналогія такая: 11 жніўня 2015 года Казбек затрыманы, 13 жніўня на яго маёмасць, у тым ліку Bentley, спрабуюць накласці арышт (пастанова ад 12 жніўня, зацверджана 13 жніўня). Але зрабіць гэта не ўдаецца: 12 жніўня аўтамабіль быў зняты з уліку ў ДАІ. Падстава для зняцця з уліку — продаж, на машыну выдадзены транзітныя нумары.

Шарснёў паведаміў, што на імя начальніка УДАІ Мінгарвыканкама накіравана паведамленне аб накладанні арышту на маёмасць — «следчы просіць увесці забарону на рэгістрацыю права ўласнасці на гэты аўтамабіль у мэтах забеспячэння кампенсацыі шкоды ад здзейсненага злачынства і магчымай канфіскацыі». Паводле адказу ДАІ, у камп'ютарнай базе УУС ДАІ «транспартны сродак Bentley Continental, зарэгістраваны раней за грамадзянінам Япрынцавым Казбекам Уладзіміравічам да арышту не ўяўляецца магчымым, бо зняты з аўтаматызаванага ўліку».

Ілюстрацыйнае фота

Цана на новыя аўтамабілі Bentley Continental у залежнасці ад мадэлі і камплектацыі складае 150—300 тысяч даляраў.

0
михаил / Адказаць
15.07.2016 / 16:03
своим то умом хоть на жигули заработал?
0
шустры малец! / Адказаць
15.07.2016 / 16:10
Вось гэта здольнасці! праз дзень? ну, не кожны бы так сумеў! а каму? пэўна якой-небудзь пенсіянерке? а грошы пацярпелым перадаў?
0
кастусь / Адказаць
15.07.2016 / 16:45
какие нерасторопные чиновники и какой предусмотрительный казбек, а может рыльце в пушке у гаистов, короче и на старуху бывает проруха?
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру