Названае імя тэрарыста, які быў за рулём грузавіка і здзейсніў наезд на натоўп людзей на набярэжнай французскай Ніцы. Тэрарыст ліквідаваны. Гэта Махамед Ляўэж Булель, якому быў 31 год. Ён ураджэнец Туніса і ў Францыі жыў па відзе на жыхарства і працаваў кіроўцам у службе дастаўкі. Булель меў трохгадовае дзіця.

Reuters.com

Reuters.com

Суседзі тэрарыста апісваюць яго як самотнага і маўклівага мужчыну. Сям’я, якая жыве на паверх вышэй, распавяла, што ён ніколі не адказваў на іх вітанні. Па словах суседкі тэрарыста па лесвічнай пляцоўцы, яна размаўляла з Булелем толькі аднойчы — наконт праблем з электрычнасцю. Суседзі запомнілі, што ён часта падымаўся да сябе з роварам, а свой фургон пакідаў непадалёк ад дома.

У кватэры Махамеда Булеля правялі вобшук. Апроч таго, паліцыя дапытала некалькіх яго сваякоў. Вынікі гэтых допытаў пакуль невядомыя.

Асобу тэрарыста выявілі дзякуючы знойдзеным у кабіне грузавіка дакументам. Таксама там знайшлі банкаўскую картку і мабільны тэлефон. Раней таксама паведамлялася, што ў кабіне ляжала граната і даўгаствольная зброя. Затым высветлілася, што гэта былі муляжы, а сапраўдным быў толькі пісталет.

Раней Булель меў праблемы з законам і прыцягваўся да адказнасці за шэраг правапарушэнняў.

Пры гэтым няма ніякай інфармацыі, што ён прытрымліваўся радыкальных поглядаў. Суседзі таксама кажуць, што ён не ствараў уражання рэлігійнага чалавека і ўвесь час насіў шорты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?