Жазэ Маўрынью

Жазэ Маўрынью падпісаў кантракт з «Інтэрам», сьцьвярджае партугальскае выданьне A Bola.

Перамовы з былым трэнерам «Чэлсі» пачаліся два месяцы таму і пасьпяхова завершыліся на гэтым тыдні. Заробак партугальца ў клюбе складзе 9 млн эўра ў год.

Чакаецца, што да свайго былога трэнера ў «Інтэры» далучацца паўабаронца «Барсэлёны» Дэку (ён гуляў пад кіраўніцтвам Маўрынью ў «Порту») і віцэ‑капітан «Чэлсі» Фрэнк Лэмпард. Хаўбэк «нэра-дзуры» Луіш Фігу застанецца ў клюбе яшчэ на адзін год.

Галоўнай задачай, якую прэзыдэнт «Інтэру» Масіма Мараці ставіць перад новым трэнерам, зьяўляецца перамога ў Лізе чэмпіёнаў, цытуе партугальскае выданьне партал sports.ru.

Нагадаем, што тры тыдні таму зьявілася інфармацыя, што паўбаронца беларускай зборнай і лёнданскага «Арсэналу» Аляксандар Глеб пераходзіць менавіта ў «Інтэр».