Хлоя Коўэн прызнаная вінаватай у пераследзе чалавека, што прычыніла пацярпелай сур'ёзныя душэўныя пакуты. У судзе абвінавачаная цалкам прызнала віну.

У якасці дадатковага пакарання суд забараніў абвінавачанай на працягу наступных 10 гадоў карыстацца прыладамі з інтэрнэтам, якія не могуць аўтаматычна захоўваць ўсю гісторыю яе дзеянняў. Ёй таксама будзе забаронена ўваходзіць у любы кантакт з сям'ёй загінулага.

Падставай для судовага разбіральніцтва сталі грубыя і абразлівыя паведамленні ў «Твітары», якія Коўэн адпраўляла маці двухгадовага Джэймса Балджэра, забітага амаль чвэрць стагоддзя таму двума школьнікамі. У гэтых твітах яна прыкідвалася то адным з забойцаў, то прывідам загінулага.

Забойства двухгадовага Джэймса Балджэра адбылося ў 1993 годзе. Маці ненадоўга пакінула яго без нагляду ў супермаркеце, пасля чаго двое іншых дзяцей — Джон Венеблс і Роберт Томпсан — выкралі яго, збілі і кінулі паміраць на чыгуначных рэйках.

Школьнікі спрабавалі замаскіраваць забойства пад няшчасны выпадак, але камера відэаназірання ў супермаркеце зафіксавала момант выкрадання Балджэра. Абодва абвінавачаныя ў яго забойстве былі затрыманыя і атрымалі максімальна магчымы для іх узросту тэрмін пазбаўлення волі — 10 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?