Англійская набярэжная ў Ніцы, дзе адбыўся тэракт, раніцай 15 ліпеня, Eric Gaillard, Reuters

Англійская набярэжная ў Ніцы, дзе адбыўся тэракт, раніцай 15 ліпеня, Eric Gaillard, Reuters

Напад у Ніцы, які забраў жыцці 84 чалавек, стаў самым крывавым у Францыі пасля падзей у Парыжы ў лістападзе 2015 года. Па апошняй інфармацыі, апублікаванай французскай пракуратурай, сярод загінулых — дзесяць дзяцей і падлеткаў.

Параненыя больш за 200 чалавек, з іх 52 - у крытычным стане.

Як заявіў прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд, гэтыя людзі балансуюць паміж жыццём і смерцю. Сярод параненых - больш за 50 дзяцей.

Па словах Алянда, напад па-за усялякіх сумневаў насіў тэрарыстычны характар. Пакуль ніхто не ўзяў на сябе адказнасці за напад.

Паліцыя ўстанавіла асобу нападніка. Ён названы як 31-гадовы грамадзянін Туніса Махамед Булель. Пакуль невядома, ці дзейнічаў ён у адзіночку ці ў яго былі напарнікі.

Французская разведка папярэджвае аб магчымасці новых тэрарыстычных нападаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?