AFP

AFP

У Турцыі ў выніку спробы дзяржаўнага перавароту і падаўлення паўстання загінулі не менш за 90 чалавек, паведамляе Agence France-Presse са спасылкай на турэцкае агенцтва Anadolu.

Па ўдакладненых дадзеных, 1154 чалавекі атрымалі раненні. У асноўным сутыкнення адбываліся ў сталіцы Турцыі Анкары і найбуйнейшым горадзе краіны Стамбуле. Ёсць не менш за дзве ахвяры з ліку супрацоўнікаў паліцыі, якія ахоўвалі гатэль на курорце Мармарысе, дзе спыняўся прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган.

Раней афіцыйных звестак аб колькасці загінулых у выніку сутыкненняў пасля перавароту не паведамлялася, але было вядома, што ахвярамі сталі некалькі дзясяткаў чалавек.

У Турцыі правалілася маштабная спроба вайсковага перавароту

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0