Пункт пропуску «Макраны» на беларуска-ўкраінскай мяжы часова закрыты з-за ўцечкі атрутнага рэчыва, паведаміў Дзяржпагранкамітэт у сацыяльных сетках.

«15 ліпеня ў раёне 22.30 на аўтадарозе паміж пунктамі «Даманава» (Украіна) і «Макраны» (Беларусь) з аўтацягніка з цыстэрнай, які рухаўся з Украіны і перавозіў трыхлорэтылен, адбылася ўцечка. Пункт пропуску «Макраны» закрыты, на месцы працуюць падраздзяленні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, якія лакалізуюць уцечку і ліквідуюць яе наступствы. Пацярпелых у выніку НЗ няма, грамадзяне, якія перасякалі ў гэты момант мяжу, выведзены з пункта пропуску», — адзначаецца ў рэлізе.

ДПК просіць грамадзян, якія плануюць паездку ва Украіну, часова выключыць з маршруту пункт пропуску «Макраны» і скарыстацца суседнімі: «Олтуш», «Тамашоўка» і «Махро». Аб аднаўленні працы пункта пропуску «Макраны» будзе паведамлена.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?