Групоўка «Ісламская дзяржава» узяла на сябе адказнасць за тэракт, здзейснены на набярэжнай Ніцы ў Дзень ўзяцця Бастыліі. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на лаяльнае баявікам інфармацыйнае агенцтва Amaq.

Англійская набярэжная ў Ніцы, дзе адбыўся тэракт, раніцай 15 ліпеня, Eric Gaillard, Reuters

Англійская набярэжная ў Ніцы, дзе адбыўся тэракт, раніцай 15 ліпеня, Eric Gaillard, Reuters

Увечары 14 ліпеня пасля салюту ў гонар Дня ўзяцця Бастыліі ў Ніцы выхадзец з Туніса Махамед Лауэеж Булель на грузавіку заехаў на людную гарадскую набярэжную. Па сведчаннях відавочцаў, аўтамабіль рабіў зігзагі і наўмысна ціснуў пешаходаў. Паліцыянты адкрылі агонь і застрэлілі кіроўцу.

Па апошніх дадзеных, загінулі 84 чалавекі, каля двух дзесяткаў пацярпелых знаходзяцца ў крытычным стане. Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд назваў тое, што здарылася тэрактам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?