Другі дзень фестывалю «Славянскі базар» прайшоў нашмат лягчэй. Кіраўнік дзяржавы з'ехаў, і колькасць аховы ў горадзе значна паменшылася.
Журналісты «НН» адправіліся на святочны канцэрт «Віцебск збірае сяброў» і паразмаўлялі з беларускімі зоркамі пра беларускую мову, парламенцкія выбары і Святлану Алексеевіч.