Камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі Турцыі Абідзін Унал быў узяты ў закладнікі прыхільнікамі дзяржаўнага перавароту на вяселлі дачкі свайго падначаленага ў Стамбуле. Пра гэта паведамляе Hurriyet Daily News.

Па інфармацыі выдання, увечары ў пятніцу, 15 ліпеня, калі пачаўся путч, ваеначальнік знаходзіўся ў гасцях. Падчас вясельнай цырымоніі ў садзе прызямліліся пяць верталётаў з мяцежнікамі. Ім удалося выкрасці Унала, яшчэ аднаго генерала, бацьку нявесты Мехмета Шанвера і іншых афіцэраў.

Вайскоўцы да гэтага часу знаходзяцца ў руках паўстанцаў, удакладняе Hurriyet Daily News.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?