Чарговы XVII справаздачна-выбарны з'езд Аб'яднанай грамадзянскай партыі пачаў працу 17 ліпеня ў Мінску.

На парадку з'езду значыцца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, прыняцце перадвыбарнай праграмы партыі, а таксама абранне новага кіраўніцтва АГП.

Як паведаміў БелаПАН перад пачаткам з'езда старшыня АГП Анатоль Лябедзька, плануецца вылучыць каля 70 патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты.

Сам Лябедзька мае намер пераабірацца кіраўніком АГП. Пры гэтым ён не выключыў, што на з'ездзе могуць з'явіцца і іншыя жадаючыя ўзначаліць партыю. «Мы - дэмакратычная арганізацыя, таму магчыма ўсё», - сказаў палітык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?