Газета «Мінскій лісток» за 1890 год пісала пра прыезд у горад французскага цырка А.Гука. Сярод іншых анонсаў было паведамленне пра выступ сям’і жакееў Міхаіла і Жанеты Лукашэнка. Як вынікае з паведамлення, яны мелі шырокі і складаны рэпертуар.

Напрыклад, анансаваўся «бясстрашны нумар» —турнік на трох конях, распрацаваны Міхаілам, «позы і грацыі на двух конях», якія муж і жонка рабілі разам, «бясстрашная язда на неасядланым кані» ў выкананні Міхаіла Лукашэнкі, а таксама тэатралізаваныя пастаноўкі, распрацаваныя Міхаілам і Жанетай.

Цырк А.Гука, як паведамляў «Мінскій лісток», раскінуў свае шатры ўлетку 1890-га на рагу Падгорнай вуліцы і Ігуменскага тракта, па дарозе да Віленскага вакзала – гэта значыць, у раёне сённяшняга Міхайлаўскага сквера, недалёка ад скрыжавання вуліц Маркса і Свярдлова. Аркестр пачынаў іграць а 8-й вечара, прадстаўленне пачыналася а 9-й.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?