17.07.2016 / 14:21

У Ерэване здзейснены напад на полк паліцыі, узятыя закладнікі, патрабуюць адстаўкі прэзідэнта 4

Служба нацыянальнай бяспекі Арменіі ў нядзелю заявіла пра напад на полк патрульна-вартавой службы паліцыі ў раёне Эрэбуні на ўскраіне Ерэвана.

Нападнікі патрабавалі вызваліць апазіцыйнага актывіста, аднаго з лідараў арганізацыі «Новая Арменія» Жырайра Сефіляна і іншых людзей, якіх яны лічаць палітычнымі вязнямі. Яны таксама патрабуюць адстаўкі уладаў Арменіі.

«У Ерэване раніцай 17 ліпеня здзейснены напад на полк патрульна-вартавой службы паліцыі Арменіі. Узятыя закладнікі», - гаворыцца ў заяве Службы нацыянальнай бяспекі. Па некаторых дадзеных, некалькі чалавек атрымалі раненні.

Паліцэйскія праводзяць перамовы аб вызваленні закладнікаў. Усяго ў руках захопнікаў знаходзяцца, па некаторых дадзеных, сямёра паліцэйскіх.

Да будынка паліцыі сцягнутыя войскі. Дарогі, якія вядуць у раён Эрэбуні, перакрытыя.

Два чалавекі потым былі вызваленыя, адзін паліцэйскі загінуў.

***

Жырайр Сефілян — апазіцыйны актывіст, ветэран вайны ў Карабаху і адзін з лідараў апазыцыйнай «Новай Арменіі».

Сефілян неаднаразова крытыкаваў армянскія ўлады за пазіцыю па Нагорным Карабаху.

Актывіста арыштавалі 22 чэрвеня на два месяцы па абвінавачванні ў захоўванні зброі.

0
Джон Жарптушкін / Адказаць
17.07.2016 / 15:49
Эрдаган, дапамажы!
0
Guinness / Адказаць
17.07.2016 / 17:26
Штилиц так и не понял - что же выдавало в нём советского шпиона..
0
Олег / Адказаць
17.07.2016 / 20:27
Вот вам и прозападная оппозиция во всей красе.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру