У Арменіі пачаліся затрыманні прыхільнікаў апазіцыйнага руху «Устаноўчы парламент» пасля таго, як сябры руху захапілі некалькіх закладнікаў у будынку паліцыі ў Ерэване.

Як паведамляе «Інтэрфакс», прадстаўнікі руху паведамляюць пра затрыманне сваіх прыхільнікаў па ўсёй краіне. У офісе амбудсмэна Арменіі пацвердзілі затрыманні апазіцыянераў.

«Група аператыўнага рэагавання офіса амбудсмена ініцыявала візіты ў адпаведныя аддзялення паліцыі, у якія, па наяўнай інфармацыі, дастаўляюцца затрыманыя», - заявілі прадстаўнікі абаронцы правоў чалавека.

Колькі чалавек былі затрыманыя, не паведамляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0