17.07.2016 / 17:04

АГП патрабуе адстаўкі Лукашэнкі і яго ўрада 6

Аб'яднаная грамадзянская партыя патрабуе адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі і ягонага ўрада, што з'яўляецца неабходнай умовай для рэформаў і развіцця Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў заяве, прынятай дэлегатамі XVII справаздачна-выбарчага з'езду партыі 17 ліпеня ў Мінску.

Беларусь знаходзіцца ў стане пастаяннага крызісу, адзначаецца ў дакуменце. Прычым адказнасць за гэта, лічаць у АГП, «цалкам ляжыць на дзеючай уладзе». «Чыноўнікі сканцэнтравалі ў сваіх руках наўпросты кантроль над 80% рэсурсаў і актываў краіны. Праз іх рукі праходзіць амаль палова ВУП краіны. Яны ператварылі беларусаў з уласнікаў у арандатараў уласнай зямлі, дамоў і будучыні. Яны «кашмараць» прадпрымальнікаў, душаць вытворцаў і здзекуюцца з інвестараў», - гаворыцца ў заяве.

«За што б ні бралася ўладная вертыкаль, - падкрэсліваецца ў дакуменце, - выхходзіла з дакладнасцю да наадварот: Беларусь стала найгоршай краінай свету па росце цэнаў, беларускі рубель увайшоў у дзясятку саміх нестабільных грошай у свеце, атрымалі рост імпарту, карупцыю ў дзяржаўных праграмах і падзенне якасці тавараў, давялі большасць пенсіянераў да пенсіі крыху больш за 100 даляраў і іншае».

Лукашэнка, урад, прызначаныя дэпутаты, лічаць у АГП, нясуць «наўпростую адказнасць за сістэмны, структурны і сацыяльны крызіс».

Партыя бачыць сем базавых прычын для адстаўкі Лукашэнкі і яго ўрада:

- Няздольнасць навукова і прафесійна ставіць дыягназ крызісу;

- Дэіндустрыялізацыя, давядзенне тысяч прадпрыемстваў да банкруцтва;

- Адхіленне звычайных беларусаў ад кіравання зямлёй, актывамі, рэсурсамі і маёмасцю;

- Ператварэнне дзясяткаў гарадоў у зоны вытворчага, маёмаснага і інвестыцыйнага няшчасця;

- Прыгон духу нацыянальнага прадпрымальніцтва;

- Няздольнасць адкрыць для беларускіх вытворцаў рынкі краін Еўрапейскага саюза, Азіі, ЗША, а таксама рэалізаваць свабоду перамяшчэння тавараў у рамках ЕАЭС;

- Правал рэформаў інфраструктурных сектараў эканомікі - энергетыкі, цеплазабеспячэння, водазабеспячэння, транспарту і тэлекамунікацыі.

0
Цырк з канямi / Адказаць
17.07.2016 / 17:50
Уже XVII! Абалдеть
0
Ляксандра. / Адказаць
17.07.2016 / 17:59
А чего отставки Лебедько не патрабуеце?
0
Цікаўны / Адказаць
17.07.2016 / 19:37
Кітайскае папярэджаньне агрэсару ў дзеяньні
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру