Такое рашэнне прынялі дэлегаты XVII справаздачна-выбарчага з'езду партыі 17 ліпеня ў Менску.

Усяго ў таемным галасаванні ўзялі ўдзел 93 дэлегаты.

У падтрымку Анатоля Лябедзькі прагаласавалі 49 чалавек, за яго намесніка Васіля Палякова - 37.

Чатыры дэлегаты прагаласавалі супраць усіх, тры бюлетэні прызнаныя несапраўднымі.

Адзначым, што яшчэ пасля вылучэння прэтэндэнтаў на пасаду старшыні АГП Палякоў ставіў пад сумнеў верагоднасць сваёй перамогі. «Для дэмакратычнай арганізацыі не зусім правільна праводзіць галасаванне на безальтэрнатыўнай аснове. Я рэальна ацэньваю свае шанцы, але лічу, што ў партыі павінна быць альтэрнатыва», - сказаў ён.

Са свайго боку

Лябедзька заявіў, што, на яго думку, «у любым выпадку, калі не цяпер, то праз два гады ў партыі павінен быць новы старшыня».

«Я за канкурэнцыю, на бліжэйшыя два гады трэба ствараць у партыі атмасферу для альтэрнатывы. У кожнага павінен быць шанец за гэты час стаць прэтэндэнтам на пасаду старшыні і яго намеснікаў», - сказаў ён.

Анатолю Лябедзьку 27 чэрвеня было 55 гадоў. Ён скончыў факультэт гісторыі і французскай мовы Мінскага педагагічнага інстытута і юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта, з'яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета 12-га і 13-га скліканняў. Ўзначальвае Аб'яднаную грамадзянскую партыю з красавіка 2000 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?