Падчас «Славянскага базару» у Віцебску БРСМ арганізаваў святкаванне Дня моладзі па ўсім горадзе. Напрыклад на алеі па вуліцы Багдана Хмяльніцкага быў арганізаваны «Калейдаскоп гумару», дзе каманды з розных абласцей выступалі з гумарыстычнымі сцэнкамі.

Адна з камандаў выклікала фурор у гараджан і гасцей Віцебску. Падлеткі смела жартавалі пра Пуціна і Лукашэнку, а таксама пра перадачу «Контуры» і дарагія машыны каля цэркваў. 

«Апошнім часам расійскія СМІ вельмі моцна ўзвышаюць Уладзіміра Пуціна, таму недалёкая будучыня нам уяўляецца менавіта такім…». Што было далей, глядзіце ў відэа «Нашай Нівы»:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?