Галоўны вайсковы дарадца прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіп Эрдагана затрыманы па абвінавачванні ў дачыненні да спробы дзяржаўнага перавароту ў Турцыі. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на турэцкі тэлеканал CNN TURK.

Раней у нядзелю быў затрыманы галоўнакамандуючы базай НАТА Інджырлік ў Турцыі Бекір Эркан Ван. Як заяўляў кіраўнік МЗС Турцыі, вайскоўцы гэтай базы былі датычныя да спробы перавароту.

Таксама затрыманы меркаваны арганізатар перавароту — былы галоўнакамандуючы ВПС Акін Азцюрк. Азцюрк, які камандаваў ВПС у 2013—2015, быў узяты пад варту ў Анкары.

Прэм'ер-міністр краіны Біналі Йылдырым, спасылаючыся на словы Эрдагана, дапусціў, што ў Турцыі могуць вярнуць інстытут смяротнага пакарання пасля спробы дзяржаўнага перавароту «каб быць упэўненымі, што гэта больш не паўторыцца». Гэтае пытанне разгледзіць Канстытуцыйная рада Турцыі.

Смяротнае пакаранне ў Турцыі адмянілі ў 2002. Да гэтага зняволеных, асуджаных да вышэйшай меры, каралі смерцю пераважна праз павешанне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?