Народныя навіны Віцебска

Народныя навіны Віцебска

Па выніках двух канцэртных дзён фіналу XXV Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2016» беларускі спявак Аляксей Грос захаваў лідарства.

На другім канцэрце ён праспяваў песню «It's My Life» гурта «Bon Jovi». За выкананне гэтага хіта журы дало беларусу на 3 ачкі менш, чым у першы дзень. Такім чынам, Грос змог набраць 157 балаў у агульным заліку.

Наступныя чатыры лідары, у адрозненне ад беларускага выканаўцы, пад фанаграму «-1» праспявалі лепш, чым з аркестрам і ў другі дзень атрымалі больш высокія балы.

Адам з Казахстана, выконваючы сусветны хіт, набраў 78 ачкоў, а суме за два дні - 155, і, такім чынам, ён адстае ад Аляксея Гроса за ўсё на 2 балы.

Італьянка Элеанора Век'ё па выніках двух дзён стала трэцяй з 149 баламі, а ў Ганны Адабеску з Малдовы 148 ачкоў, так што дзвюх спявачак падзяляе ўсяго адно ачко.

Пакуль інтрыга захоўваецца, што вырашыць журы — невядома, бо розніца адрыў Аляксея Гроса ад Адама мінімальны. Аднак, у 2012 годзе гран-пры было прысуджана Бобану Майсоўскі, які таксама атрымаў усяго на два балы больш, чым спявачка з Латвіі Саманта Ціна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?