34 прэтэндэнты ў дэпутаты вылучаныя на 17-м пазачарговым з'ездзе Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады). З'езд прайшоў у Мінску 17 ліпеня. У з'ездзе ўдзельнічалі 37 дэлегатаў. Кожная з прапанаваных кандыдатураў прайшла праз таемнае галасаванне.

Партыйнымі прэтэндэнтамі ў парламент вылучаныя старшыня Ірына Вештард, намеснікі старшыні Ганна Канюс і Леанід Дубаносаў, сябра прэзідыўма Ігар Маслоўскі, сябра ЦК Алег Трусаў. Акрамя таго, частка патэнцыйных кандыдатаў зарэгістравала свае ініцыятыўныя групы і адначасова вылучаецца праз збор подпісаў.

Па словах першага намесніка старшыні БСДП (Грамада) Ігара Барысава, сёлетняя парламенцкая кампанія стала для партыі самай актыўнай. На некалькіх папярэдніх падобных выбарах сацыял-дэмакратычная партыя вылучала 10-11 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?