18.07.2016 / 14:15

Цуд на «Славянскім базары»: Ланская заспявала мужчынскім голасам ВІДЭА 19

Уважлівы чытач «Нашай Нівы» даслаў у рэдакцыю забаўнае відэа з адкрыцця сёлетняга «Славянскага базара ў Віцебску». 

Відаць, як артысты на сцэне ўзяліся спяваць песню «Усе кветкі ліпеня» — пачынае Алена Ланская. Але праз колькі секундаў фанаграма выдае працяг песні мужчынскім голасам, а Алена ўсё яшчэ спявае. Сканфузіўшыся, яна абарочваецца да свайго калегі. 

АЯ

0
belariy / Адказаць
18.07.2016 / 14:27
вось таму я іх і назваю "зоркамі", у двукосьсі. "зоркі" дваровага разьліву. нават ужывую прасьпяваць ня могуць. цьфу.... паскудзтва...
0
Мікола / Адказаць
18.07.2016 / 14:39
ААААААААААА!!!
0
Ясь / Адказаць
18.07.2016 / 15:12
«фанаграма выдае працяг песні мужчынскім голасам, а Алена ўсё яшчэ спявае» +++++++++++++++ Я напісаў-бы трохі інакш: «..., а Алена ўсё яшчэ “спявае”» :-)
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру