18.07.2016 / 15:10

Старшыня КДБ: У прадстаўнікоў апазіцыі сур'ёзныя праблемы са зборам подпісаў 18

Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерый Вакульчык падчас дакладу 18 ліпеня Аляксандру Лукашэнку асобна паведаміў пра ход кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

Парламенцкая кампанія ў Беларусі праходзіць досыць актыўна, заявіў Вакульчык журналістам пасля даклада. «У цэлым сітуацыя ў нашай краіне застаецца досыць стабільнай і спакойнай. Праводзіцца перадвыбарная кампанія. Кіраўнік дзяржавы праінфармаваны, што дастаткова высокая актыўнасць штабоў прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты па зборы подпісаў, арганізацыі працы пікетаў. У штатным рэжыме працуюць выбарчыя камісіі».

Пры гэтым ён адзначыў, што «назіраецца досыць нізкі ўзровень цікавасці грамадзян Беларусі да прэтэндэнтаў з ліку прадстаўнікоў розных апазіцыйных структур». «У іх узнікаюць сур'ёзныя праблемы са зборам подпісаў з улікам нізкай цікавасці да іх з боку грамадзян Беларусі», — заявіў Вакульчык.

Парламенцкія выбары пройдуць 11 верасня.

0
liashkou / Адказаць
18.07.2016 / 15:38
Палітычная заангажаванасьць "сілавікоў" - кепская прыкмета...
0
я / Адказаць
18.07.2016 / 15:51
о как! Вакульчик аккомпанирует Ермошиной! :) и яшчэ пыннечка... якiм бокам яго структура да выбарау??...
0
нізкай цікавасці да іх з боку / Адказаць
18.07.2016 / 15:53
Лізнуў! Да лукашэнкі высокая цікавасьць.Залізалі ўжо.
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру