Фота cdn1.vox-cdn.com.

Фота cdn1.vox-cdn.com.

Пытанне абмежаванняў па лоўлі пакемонаў будзе абмяркоўвацца членамі верхняй і ніжняй палат расійскага парламента, удакладніў першы намеснік старшыні камітэта Савета Федэрацыі па абароне Франц Клінцэвіч.

«Адчуванне, што д'ябал прыйшоў праз гэты механізм і спрабуе проста разваліць нас знутры духоўна. Але я разумею, што гэтую сферу кантраляваць сёння вельмі цяжка. Ствараецца ўражанне, што гэта навязана звонку людзьмі, якія дакладна разумеюць, што пройдзе год-другі і наступствы будуць незваротныя», — падзяліўся сваім меркаваннем пра гульню Клінцэвіч. Яго словы перадае RT.

Сенатар лічыць, што з гульнявой прасторы трэба выключыць рэлігійныя ўстановы, турмы, бальніцы, аб'екты сацыяльнага прызначэння, могілкі і помнікі.

Першы намеснік старшыні камітэта Дзярждумы РФ па інфармацыйнай палітыцы, інфармацыйных тэхналогіях і сувязі Вадзім Дзеньгін, у сваю чаргу, упэўнены, што цалкам забараняць гульню Pokemon Go не варта, але неабходна старанна вывучыць гульню і інфармацыю, да якой дадатак атрымлівае доступ.

Карыстальнікі, якія пачалі асвойваць гульню Pokemon Go да афіцыйнага рэлізу ў краіне, упэўненыя, што абмежавальныя меры на гульнявую прастору будуць непазбежна накладзеныя, але выступаюць супраць поўнай забароны дадатка.

Што такое Pokemon GO? Папулярная гульня ў пытаннях і адказах

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?