18.07.2016 / 18:11

На машыны дарожнікаў павесяць спецыяльныя падушкі для бяспекі аўтамабілістаў ФОТАФАКТ 3

Прыстасаванні, якія выкарыстоўваюцца сёння на аўтамабілях прыкрыцця, не гарантуюць бяспеку ўдзельнікаў руху ў месцах дарожных работ. Пра гэта распавялі ў сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі.

Таму прадпрыемствам, занятым рамонтнымі работамі на праезнай частцы, неабходныя дэмпферныя прылады. Гэтыя механізмы здольныя захаваць жыццё кіроўцу і пасажырам пры сутыкненні з перашкодай на высокіх хуткасцях. Яны выконваюць функцыю падушкі, якая паглынае сілу ўдару.

Калі легкавы аўтамабіль ўразаецца ў машыну дарожнай службы, не абсталяванай гэтай прыладай, кіроўца легкавога аўто атрымлівае цяжкія траўмы або гіне. Падвяргаюцца небяспецы і рабочыя, якія стаяць пад прыкрыццём.

0
LMI / Адказаць
18.07.2016 / 18:52
Трэба рабіць АДПАВЕДНАЕ АСЬВЯТЛЕНЬНЕ гэтых транспартных сродкаў - вось як на самым верхнем здымке, і вакол прац асвятленьне як на паласе аэрапарта ноччу. Тады будзе норма, а не пародыя, як на другім і трэцім здымке
0
Андрэй Пуканаў / Адказаць
18.07.2016 / 19:09
Вазьміце для гэтага мінвату на Гомельбудматэрыялах і абшыйце
0
пупкин / Адказаць
19.07.2016 / 08:10
Надо ставить танк, а не автомобиль и будет все нормально!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру