Атрымліваючы ўзнагароду, Аляксей падзякаваў камандзе, якая дапамагала яму рыхтавацца да конкурсу.

Спявак выканаў дзве песні: «Я хачу» Пятра Ялфімава і «It's My Life» гурта «Bon Jovi». 

1 месца ў Адама з Казахстана.

Адам з Казахстана.

Адам з Казахстана.

2 месца ў Элеаноры Век'ё (Iталiя) i Ганны Адабескі (Малдова).

Элеанора Век'ё (Iталiя).

Элеанора Век'ё (Iталiя).

Ганна Адабеска (Малдова).

Ганна Адабеска (Малдова).

3 месца ў Андрэа Гвелесiянi (Грузiя) i Ганны Цiмафей (Iзраiль).

Андрэа Гвелесіані (Грузія).

Андрэа Гвелесіані (Грузія).

Ганна Цімафей (Ізраіль).

Ганна Цімафей (Ізраіль).

Дадатковую прэзiдэнцкую прэмiю «Славянская надзея» атрымала Мiхаэла Гемратава (Чэхiя).

«Наша Ніва» падрыхтавала відэа другога конкурснага дня, дзе выканаўцы спявалі сусветна вядомыя хіты. Ацаніце самі вакал пераможцаў:

Аляксей нарадзіўся ў 1989 годзе ў горадзе Салігорску. Сваю музычную кар'еру пачаў з музычнай школы. 

У 2012 годзе артыст прайшоў кастынг у прадзюсарскі цэнтр «Спамаш» і дагэтуль спявае пад іх брэндам.

У 2013 і 2015 гадах спявак удзельнічаў у нацыянальным адборы на «Еўрабачанне». 

9 прыкметаў таго, што Беларусь на «Славянскім базары» будзе прадстаўляць свядомы выканаўца з грамадзянскай пазіцыяй

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?