Пра дзікі выпадак у беларускім абласным цэнтры паведамляе выданне «Магілёўскія ведамасці» са спасылкай на Следчы камітэт.
Ілюстрацыйнае фота.
У суботу 16 ліпеня, магілёўскія медыкі на «хуткай» падабралі на вуліцы п'янага мужчыну, які ляжаў там з разбітым тварам.
У прыёмным пакоі той шакаваў дактароў, якія справабавалі аказаць яму дапамогу — мужчына зняў порткі і паказаў медыкам свой палавы орган. Неадэкватныя паводзіны пацыента змусілі персанал бальніцы выклікаць міліцыю.
Але і тады мужчына не супакоіўся — ён працягваў буяніць, зноў зняўшы порткі і пачаўшы кідацца сваімі ж фекаліямі.
Цяпер у дачыненні да расейца заведзеная крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства».
Шалёны пацыент — грамадзянін Расіі, які прыехаў у госці да сваёй нявесты, з якой меўся пабрацца шлюбам 18 ліпеня.
Але вяселле давядзецца адкласці — цяпер гора-жаніх знаходзіцца пад вартай.