Дзень горада ў гэтым годзе ў Мінску пройдзе не на другія выходныя верасня, а ў першыя. Пра гэта распавялі ў Мінгарвыканкаме.
Фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by
Асноўныя святочныя мерапрыемствы разгорнуцца ў Мінску 3 і 4 верасня. Дакладная праграма будзе вядомая пазней, але пакуль можна адзначыць выступ «Песняроў» каля Ратушы ў суботу і Мінскі паўмарафон у нядзелю.
Нагадаем, традыцыйна Дзень горада праходзіў у другія выходныя верасня, на якія ў гэтым годзе выпалі парламенцкія выбары.