Вядомая спявачка, удзельніца ад Беларусі «Еўрабачання-2013» Алёна Ланская на сваёй старонцы ў фэйсбуку пракаментавала скандальнае відэа, што было змешчана на сайце «Нашай Нівы». У відэа Ланская на «Славянскім базары» нечакана заспявала голасам Анатоля Ярмоленкі.

Ланская прызнае, што ўсе выступы, якія мы бачым на тэлебачанні, праходзяць пад фанаграму. «Асабіста я пісала ўсю песню, аднак гукарэжысёр вырашыў пры мантажы ўставіць толькі адзін радок. Такі сюрпрыз часта адбываецца, і не толькі ў мяне. Але для мяне вялікі гонар, што вы так пільна сочыце за маёй творчасцю», — паспрабавала аджартавацца спявачка.

Праз 10 гадзін пасля змяшчэння першага допісу, Ланская вырашыла яшчэ раз агучыць пазіцыю па канфузным відэа. «Ніколі не думала, што звычайная сітуацыя для артыста прыцягне такую ўвагу. Здавалася б, што можа быць больш шэдэўральным за Хлестакова [так на «Славянскім базары» прадставілі спевака Аляксея Хлястова – «НН»], але не! І, канечне ж, мне СЛАБО спяваць жыўцом, а то ўсё песні запісваю», — тлумачыць Ланская.

На дадзены момант відэа з фанаграмай Алёны Ланской набрала ўжо 87 тысяч праглядаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?