Аператар мабільнай сувязі «Велком» даслаў у Рэдакцыю «Нашай Нівы» адказ наконт прыкрай сітуацыі са сваёй інтэрнэт-крамай. Нагадаем, кліентка не змагла зрабіць замову ў інтэрнэт-краме velcom, бо на сайце дазволена пісаць толькі па-руску.

«Якасць сервісу з'яўляецца адным з прыярытэтаў у дзейнасці кампаніі velcom, таму дадзены выпадак будзе выкарыстаны для аптымізацыі працэсаў узаемадзеяння з кліентам. У дадзеным выпадку адбылася памылка ў асабістай камунікацыі супрацоўніка кампаніі з кліентам. Яна ўжо выпраўлена, кліенту былі прынесены прабачэнні, а замова ў інтэрнэт-краме была прынята 18 ліпеня і была выканана 19 ліпеня.

Прыём замоў у інтэрнэт-краме ў дадзены момант магчымы толькі на рускай мове, бо ён тэхнічна звязаны са знешнімі камп’ютарнымі базамі верыфiкацii. Мы шукаем тэхнічнае рашэнне, каб забяспечыць прыём заказаў у інтэрнэт-краме таксама і на беларускай мове».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0