Фота: Reuters

Фота: Reuters

32-гадовая мінчанка і 36-гадовы масквіч пазнаёміліся ў інтэрнэце. У час размовы мужчына абмовіўся, што хоча купіць машыну. Дзяўчына распавяла, што ў яе ёсць добры знаёмы, які займаецца купляй-продажам аўто, і яна можа дапамагчы ў гэтым пытанні.

Мінчанка ўгаварыла масквіча перавесці на яе рахунак 18 тысяч даляраў. Атрымаўшы сродкі яна пачала прыдумляць адгаворкі, чаму няма ні грошай, ні машыны. Мужчына трываў паўтара года, а потым звярнуўся ў міліцыю.

Дзяўчыну затрымалі і распачалі крымінальную справу па частцы 4 артыкула 209 (Махлярства ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Ёй пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ад трох да дзесяці гадоў.

Раней дзяўчына да крымінальнай адказнасці не прыцягвалася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?