Дакладная дата закрыцьця станцыі мэтро «Кастрычніцкая» ў сувязі з рэканструкцыяй перасадачнага вузла Менскага мэтрапалітэну пакуль ня вызначана. Раней называлася 1 чэрвеня.

Але спэцыялісты ужо распрацавалі мерапрыемствы, якія неабходна рэалізаваць для зручнасьці пасажыраў.

Паводле начальніка службы руху УП «Менскі мэтрапапітэн» Рыгора Якімкова, з пачаткам прац па рэканструкцыі саставы будуць праходзіць па «Кастрычніцкай» без прыпынкаў, а час стаянкі на станцыях «Плошча Перамогі» і «Плошча Леніна» павялічыцца. Пры гэтым агульны час руху цягнікоў ад пачатковай да канцавой станцыі застанецца ранейшым.

З закрыцьцём станцыі «Кастрычніцкая» узрасьце паток пасажыраў, якія пойдуць на «Купалаўскую» цераз вэстыбюль мэтро з боку унівэрсаму «Цэнтральны». Там плянуецца павялічыць колькасьць касірак.

Менск-навіны