З-за скарачэння валютных даходаў ад экспарту нафты і газу ўлады Туркменістана абмежавалі продаж валюты мясцовым кампаніям і насельніцтву, паведамляе Reuters са спасылкай на свае крыніцы.

Па словах аднаго з туркменскіх прадпрымальнікаў, які пагадзіўся пагутарыць з Reuters на ўмовах ананімнасці, Цэнтральны банк Туркменістана (ЦБТ) цалкам спыніў продаж валюты мясцовым кампаніям. Набываць валюту яны могуць цяпер толькі ў камерцыйных банках, доступ якіх да валютных рэсурсаў у той ці іншай ступені абмежаваны.

Па словах аднаго з суразмоўцаў агенцтва, свабодна купляць валюту зараз могуць толькі кампаніі, занятыя ў рэалізацыі важнейшых для эканомікі краіны ці яе іміджу праектах.

Продаж валюты насельніцтву таксама абмежаваны.

Паводле правілаў, фізічныя асобы могуць купляць даляры ці еўра на суму, якая не перавышае іх месячнага заробку. Мінімальны заробак у краіне складае 590 туркменскіх манатаў, што, паводле афіцыйнага курсу, роўны прыкладна $ 168,5.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?