20.07.2016 / 21:10

Старая беларуская сядзіба ў вёсцы Пакуцце ФОТЫ 21

У вёсцы Пакуцце Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці стаіць прыгожы беларускі стары дом, які належыць аграсядзібе «Сядзiба шапавалаў».

У вёсцы ў 2010 годзе жыло каля 60 чалавек.

Гаспадар дома Валянцін Уладзіміравіч кажа, што цяпер усе паз'язджалі ў гарады. 

Гаспадар аграсядзібы займаецца пчалярствам, аднак асноўнай сваёй справай лічыць шапавальства. Ён разам з сям'ёй робіць уручную валёнкі. 

Шапавальства, як від дзейнасці, перайшло Уладзіміру па спадчыне.

Спрадвеку ў вёсцы Пакуцце мясцовыя жыхары рабілі валёнкі і з воўны. Таму ў кожнага ў хаце былі спецыяльныя прылады. Некаторыя нават мелі асабісты аўтарскі подпіс. 

Дом жа сапраўды перадае старую атмасферу беларускага побыту. У ім, па словах Валянціна Уладзіміравіча, нічога не змянілася ад таго часу, як яго збудавалі.

Аграсядзіба знаходзіцца па адрасе Дрыбінскі раён, вёска Пакуцце, вул. Маладзёжная, 42.

Матэрыял зроблены пры падтрымцы «Borjomi Беларусь», падчас праекту «Гастранамічныя экспедыцыі Borjomi».

Мікіта Недаверкаў, фота аўтара

0
Хасэ / Адказаць
20.07.2016 / 21:35
Прадаліся Баржомі? Сур'ёзна? Жартую. А калі сур'ёзна, вельмі добра, што захавалася такая спадчына. Паболей бы толькі спадчыннікаў!
0
Агент мірных перамен / Адказаць
20.07.2016 / 21:39
З шыхверам то не беларуская хата. Шчэ і вокны нейкія хвіялетавыя. Не-е, няма таго, што раньш было... І толькі Веранікі пекныя, як і спрадвеку.
0
Сяржук Вінаградаў / Адказаць
20.07.2016 / 22:03
Шыфэр, мабыць, паклалі пазней, але ўсё адно хата цікавая.
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру