21.07.2016 / 18:06

Пахаванне Шарамета адбудзецца ў суботу ў Мінску  удакладнена 11

Развітанне з Паўлам Шараметам у Кіеве адбудзецца ў пятніцу, з 11.00 да 14.00, ва «Украінскім доме». Увечары гэтага ж дня яго перавязуць самалётам у Мінск.

22 ліпеня труну з целам Шарамета адразу даставяць у храм Усіх Святых.

23 ліпеня паніхіда з 11.00 да 14.00 пройдзе ў царкве Усіх Святых (вул. Каліноўскага, 121). Пасля гэтага працэсія накіруецца на Паўночныя могілкі, дзе журналіста пахаваюць побач з бацькам.

Пахаваць Паўла маюць на Паўночных могілках у Мінску — меркавана а 14:30 у суботу 23 ліпеня.

Сваякі Паўла папярэдзілі, што час правядзення жалобных мерапрыемстваў будзе залежаць ад фармальнасцей, звязаных з выдачай цела.

СГ

0
Таццяна / Адказаць
21.07.2016 / 13:41
Мае спачуванні маці, усім родным і блізкім Паўла Шарамета!
0
з...лы беларус / Адказаць
21.07.2016 / 15:32
Спачуванні родным ... Слаўная памяць праўдзіваму чалавеку ! Трэба падысьці на разьвітанне ...
0
askrealp / Адказаць
21.07.2016 / 15:41
R.I.P 🌾
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру