21.07.2016 / 14:15

Цану на газ зімой і летам прапануецца зрабіць аднолькавай 4

Гендырэктар дзяржаб'яднання «Белпалівагаз» Леанід Рудзінскі упэўнены, што цана на прыродны газ для насельніцтва ў 2017 годзе будзе павялічана. Пра гэта ён заявіў 21 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Сёлета вызначана [цану на газ для насельніцтва] не чапаць. У наступным годзе цана на газ падымецца. Я ў гэтым не сумняюся», — сказаў Рудзінскі.

Цяпер насельніцтва плаціць за газ у сярэднім па 60 даляраў за тысячу кубаметраў, тады як рэальны сектар эканомікі — 189 даляраў, растлумачылі ў «Белпалівагазе». І толькі 7,5% насельніцтва плацяць поўны кошт.

Каго ў першую чаргу закране павышэнне тарыфаў? «Адназначна будзем рабіць больш жорсткай дыферэнцаваную цану ў залежнасці ад аб'ёмаў спажывання», — сказаў Рудзінскі.

«Белпалівагаз» таксама прапануе распрацаваць «адзіную цану на газ зімой і летам». «Гэта адна з прапаноў па паляпшэнні абслугоўвання насельніцтва. Таму што ўзімку яны шмат плацяць, а летам — паменш», — сказаў Рудзінскі. «Гэта будзе сярэдняя цана. Яе лёгка пралічыць», — дадаў ён.

0
knot / Адказаць
21.07.2016 / 15:12
ну так, аднолькава высокай. У гэтых на ўсё адзіны нахабны рэцэпт - мы многа трацім, а вы нам кампенсуйце "эканамічна абгрунтаваныя " нашы затраты. Так у ва ўсім.
0
bacya3 / Адказаць
21.07.2016 / 16:31
офигеть,цена на газ 120,куплен за наши налоги,впаривается населению с наценкой транзитной..а почему в прибалтике и польше газ дешевеет и перерасчет все время?
0
студент / Адказаць
23.07.2016 / 12:18
Я тоже уверен что цены на все значительно вырастут ,доить будут помярковных ведь больше денег взять негде!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру