У штогадовым статыстычным зборніку Белстата, прысвечаным сельскай гаспадарцы, апублікаваныя дадзеныя аб ураджайнасці бульбы ў кожным з раёнаў Беларусі.
Cярэдняя ўраджайнасць у краіне — 203 цэнтнеры з кожнага гектара. Аднак статыстыка па раёнах шалёна скача. Адной з прычын можна лічыць недакладнасць падлікаў і прыпіскі.
Напрыклад, у Талачынскім раёне атрымалася сабраць больш за 40 тысяч тон бульбы (!) з сярэдняй ураджайнасцю 441 ц/га. А ў суседнім Крупскім раёне — толькі 1,5 тысячы тон з ураджайнасцю 115 ц/га.
Дрыбінскі раён — адзіны, дзе калгасы летась не пасадзілі бульбу.
Топ-10 раёнаў з найлепшай ураджайнасцю бульбы
1. Талачынскі — 441
2. Лагойскі — 415
3. Нясвіжскі — 387
4. Карэліцкі — 332
5. Дзяржынскі — 323
6. Клічаўскі — 310
7. Мінскі — 309
8. Дубровенскі — 301
9. Астравецкі — 298
10. Бярэзінскі — 293
Топ-10 раёнаў з найгоршай ураджайнасцю бульбы
109. Жлобінскі — 95
110. Гарадоцкі — 95
111. Лёзненскі — 92
112. Лоеўскі — 91
113. Чашніцкі — 89
114. Быхаўскі — 76
115. Глускі — 75
116. Касцюковіцкі — 46
117. Нараўлянскі — 28
118. Дрыбінскі — 0 (не вырошчваўся)