21.07.2016 / 15:19

Мінчуку ў касе на Нямізе выдалі лішнія 905 рублёў. Цяпер яго шукае міліцыя ФОТА 13

У Мінску супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС шукаюць мужчыну, якому касір банка пры абмене валюты памылкова выдала лішнія 905 дэнамінаваных рублёў. Пра гэта інфармуе БелТА са словаў прэс-афіцэра Цэнтральнага РУУС Таццяны Абознай.

Здарэнне адбылося 7 ліпеня банкаўскім аддзяленні па вуліцы Няміга. Мужчына мяняў 9,5 тыс.долараў на рублі. Пры абмене касірка памылілася і аддала кліенту 20 тысяч рублёў замест 19 095 рублёў.

Выявіўшы недастачу, банкаўскія супрацоўнікі спярша спадзяваліся, што мужчына сам верне памылкова выдадзеныя грошы. Калі гэтага не адбылося, банк звярнуўся з заявай у міліцыю.

Міліцыя просіць тых, хто мае якую-небудзь інфармацыю пра здарэнне, звярнуцца па тэлефонах +375 29-384-61-08, +375 17 288-02-02 альбо 102. Канфідэнцыйнасць гарантуецца.

0
Застёгнутый / Адказаць
21.07.2016 / 15:38
Выявіўшы недастачу, банкаўскія супрацоўнікі спярша спадзяваліся, што мужчына сам верне памылкова выдадзеныя грошы. Калі гэтага не адбылося, банк звярнуўся з заявай у міліцыю. http://nn.by/?c=ar&i=174000 А он то думал, что ему в первый раз в жизни повезло.
0
Алесь / Адказаць
21.07.2016 / 16:25
Што значыць памылкова? За свае памылкi трэба адказваць касiру таксама. Хто там працуе, што так часта памыляюцца???
0
алесь / Адказаць
21.07.2016 / 16:55
я до сих пор еще не сильно умею рассчитывать новые рубли. Как и этот мужчина, видимо. А кассир и банк никогда не виноваты.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру