«Плата за правядзенне плацяжоў наяўнымі грашовымі сродкамі ў касах банка не залежыць ад сумы і колькасці плацяжоў. Гэта велічыня пастаянная — Br1 [ад 1 жніўня 2016 г.]. Пры гэтым дадатковая плата спаганяцца не будзе пры куплі валюты, а таксама пры ажыццяўленні плацяжоў у бюджэт (да іх адносяцца падаткі, штрафы, дзяржпошліны). Каб даведацца, які плацёж адносіцца да бюджэтнага, неабходна звярнуцца да кансультанта або спецыяліста аддзялення», — падкрэслілі ў банку.

У прэс-службе таксама расказалі, што плата пры аплаце жыллёва-камунальных паслуг, за падручнікі або ахову ў школе спаганяцца будзе.

«Але пры правядзенні аналагічных плацяжоў з выкарыстаннем аплатнай банкаўскай карткі, у тым ліку ў касе Беларусбанка, плаціць Br1 не трэба», — растлумачылі ў банку.

Акрамя таго, указаная камісія не будзе спаганяцца з ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, па выкананні абавязацельстваў перад банкам (пагашэнне крэдытаў, плацяжы за паслугі банка), з плацяжоў і залічэння на дабрачынныя рахункі, з залічэння на рахункі фізічных асоб, адкрытыя ў Беларусбанку.

Усе грашовыя сродкі, атрыманыя пры спагнанні платы за ажыццяўленне плацяжоў наяўнымі, будуць накіраваныя на рэалізацыю дабрачынных праектаў.

Каб пакласці 2 рублі на тэлефон, давядзецца аддаць Беларусбанку 1 рубель камісіі: падрабязней пра новаўвядзенне

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?