Беларуская асацыяцыя журналістаў абвясціла збор сродкаў для сям'і Паўла Шарамета.

Як паведамляе прэс-служба БАЖ, збор сродкаў праходзіць 21 і 22 ліпеня з 10.00 да 18.00 у офісе БАЖ: вуліца Камсамольская, 7, офіс 32. Грошы таксама можна перадаць, звязаўшыся з прадстаўніком БАЖ па мабільным тэлефоне +375 29 126 70 98.

«Безумоўна, забойства Паўла Шарамета стала жахлівай трагедыяй для беларускай журналістыкі. І вельмі малое, што мы можам зрабіць у такой сітуацыі, але хоць нешта, — гэта сабраць сродкі для сям'і Паўла Шарамета. Збор будзе доўжыцца ў чацвер і пятніцу. На развітанні і пахаванні таксама можна будзе здаць грошы. Гэтыя грошы будуць перададзеныя маці», — сказаў Барыс Гарэцкі, прэс-сакратар БАЖ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0