Праверка, праведзеная Фрунзенскім РУУС Мінска па факце з'яўлення ў інтэрнэце фатаграфіі нібыта з вуліцы Скрыпнікава ў сталічным раёне Сухарава, на якой маладыя людзі, магчыма, займаюцца сэксам, паказала, што нічога падобнага не было. Пра гэта ў сацсетках паведамілі прадстаўнікі ГУУС Мінгарвыканкама.

«Ва УУС адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска па гэтым факце была прызначаная праверка, падчас якой высветлілася, што здымак не мае дачынення да Фрунзенскага раёна Мінска. Па словах аўтара публікацыі, фатаграфія проста была ўзятая з сеткі інтэрнэт. Паходжанне здымка невядомае», — гаворыцца ў паведамленні.

Якія меры прынятыя да чалавека, які распаўсюдзіў у сеціве дадзеную фатаграфію, пакуль не вядома.

Варта адзначыць, што, насуперак заяве міліцыі, мясцовасць, як на фота, сапраўды маецца на вуліцы Скрыпнікава ў Сухараве.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?