Жоўта-чырвоныя кветкі –
Полымя жудасных дзён.
Хто мы? – Маўклівыя сведкі,
Бачым аднолькавы сон.

Шэрая, сонная маса,
Твары хаваем пад грым.
Хто мы? – Забітыя часам.
Ціха гніём, не гарым.

Наша адзiная мэта –
Быць, як заўжды, ні пры чым.
Зноў узарвуць Шарамета,
Мы, як тады, прамаўчым.

Жоўта-чырвоныя кветкі –
Полымя бруднай зямлі…
Хлопца ад рускай рулеткі
Абаранiць не змаглі.

Людзі – не лялькі, не цацкі,
Хопіць крыві, янычар.
Дзе пахаваны Завадскі
Хутка ўваскрэсне Ганчар.

20.07.2016,
Астравец

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?