Крымінальная справа распачатая па факце забойства ў Маскве аператара Усерасійскай дзяржаўнай тэлевізійнай і радыёвяшчальнай кампаніі (УДТРК) Андрэя Назаранкі.

Як паведаміла старшы памочнік кіраўніка галоўнага следчага ўпраўлення СК РФ па Маскве Юлія Іванова, па факце выяўлення цела 43-гадовага жыхара сталіцы распачатая крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 105 КК РФ (забойства).

«Па версіі следства, 20 ліпеня ў кватэры аднаго з жылых дамоў па Вялікай Філёўскай вуліцы сын знайшоў цела бацькі з прыкметамі гвалтоўнай смерці ў выглядзе двух агнястрэльных раненняў у вобласці галавы і тулава», — адзначыла Юлія Іванова.

Прызначаная судмедэкспертыза, высвятляюцца абставіны злачынства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?