Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбук.
«Шкадую з нагоды рашэння польскага Сойма. Ведаю, многія захочуць выкарыстаць яго для палітычных спекуляцый», — кажа Парашэнка.
Ён заклікаў «вярнуцца да прыказання Яна Паўла ІІ — дараваць і даравання прасіць».
«Толькі супольнымі крокамі можам прыйсці да хрысціянскага прымірэння і яднання. Толькі разам зможам высветліць усе факты трагічных старонак супольнай гісторыі. І веру, што мы працягнем рухацца менавіта гэтай дарогай», — напісаў Парашэнка.
Нагадаем, у пачатку ліпеня Парашэнка ўкленчыў ля помніка ахвярам «Валынскай разні» у Варшаве.
0
0
0
0
0
0