Выбуховую прыладу пад аўтамабіль Subaru, на якім журналіст Павел Шарамет ехаў на ранішні эфір, заклала жанчына. Пра гэта паведаміла выданне «Обозреватель», у распараджэнні якога аказаліся запісы з камер відэаназірання.

Відэа, апублікаванае на сайце «Обозревателя», уяўляе сабой склейку відэазапісаў з некалькіх камер назірання, на якіх захаваныя розныя часавыя прамежкі ў ноч на 20 ліпеня.

Спачатку, сцвярджае выданне, мужчына падыходзіць да прыпаркаванага аўтамабіля, у якім раніцай падарвецца Шарамет, і падрыхтоўвае усё для прымацавання выбуховага прыстасавання. Праз дзве гадзіны ён і жанчына ідуць у кірунку дома Шарамета на адлегласці 15 м адзін ад аднаго, пры гэтым у руцэ ў жанчыны відаць цяжкую сумку. Праз пяць хвілін яны ўжо размаўляюць адно з адным, і мужчына пачынае імітаваць хаду п'янага чалавека.

Пасля гэтага жанчына спыняецца ля Subaru, кладзе пад дно змесціва пакета і сыходзіць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0