У аб'ектыў камеры, усталяванай у адной з крам у цэнтры Гродна, трапіў мужчына, які прыхапіў чужы кашалёк, паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Праз пару дзён пасля размяшчэння запісу на партале УУС і ў сацыяльных сетках, падазраваны сам прыйшоў у міліцыю. Свае паводзіны 57-гадовы мужчына патлумачыў тым, што не змог утрымацца, убачыўшы пакінуты без нагляду кашалёк. Зрэшты, выкрадзеных грошай — каля 100 рублёў — пры сабе ў яго ўжо не было. Як адзначылі ў міліцыі, мужчына паступіў правільна: яго дзеянні могуць быць расцэненыя як акалічнасці, што змякчаюць віну.

«Гэта ўжо восьмы выпадак з пачатку года, калі дзякуючы размешчанаму у сеціве запісу з месца злачынства ўдаецца выявіць падазраваных. Летась, напрыклад, з дапамогай неабыякавых грамадзян такім чынам было раскрыта 20 злачынстваў», — адзначылі ў прэс-службе УУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0